2 траўня 2025, Пятніца, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі засакрэцілі суд з удзелам беларускага прадпрыемства

5
У Расеі засакрэцілі суд з удзелам беларускага прадпрыемства

Яно пастаўляе ў РФ вайсковую оптыку.

Беларускае прадпрыемства "Пеленг", якое пастаўляе Расеі вайсковую оптыку, патрабуе праз суд больш за 3 млн рублёў ад расейскага вытворцы электронікі. Апошні ў сваю чаргу таксама працуе з Узброенымі сіламі РФ, піша "Зеркало".

Суды на 3 млн рублёў

У Арбітражным судзе Растоўскай вобласці разглядаюць адразу тры пазовы ад беларускага прадпрыемства "Пеленг" да расейскага навукова-вытворчага комплексу "Бартавыя інтэлектуальныя сістэмы". Усе яны былі пададзеныя ў студзені гэтага года, вынікае са звестак расейскага сайта "Электроннае правасуддзе".

Увогуле беларускі завод спрабуе спагнаць суму, эквівалентную крыху больш за 3 млн рублёў (паводле курсу Нацбанка Беларусі на 21 красавіка). У двух выпадках - гэта запазычанасць у дамовах, укладзеных у студзені і жніўні 2022 года, і яшчэ ў адным - за 2019-ы.

Пакуль суд паспеў разгледзець толькі адну справу з трох, аднак рабілася гэта ў закрытым працэсе, таму пастановы не агучылі.

Чым займаюцца прадпрыемствы

Завод "Бартавыя інтэлектуальныя сістэмы" вырабляе радыёэлектронную апаратуру, а таксама электронныя друкаваныя платы. Ён працуе з Узброенымі сіламі РФ.

Гэтая кампанія таксама ўдзельнічала разам з іншым у расейскім тэхналагічным конкурсе ў галіне стварэння беспілотных транспартных сродкаў.

Сам "Пеленг" супрацоўнічае з расейскім вайскова-прамысловым комплексам. Ён адпраўляе ў РФ прыцэлы для танкаў, баявых машын, супрацьтанкавых комплексаў і сістэм СПА, аўтаматаў, мінамётаў, гранатамётаў.

Нагадаем, прадпрыемства "Пеленг" на 48,9% належыць дзяржаве. Праз расейскую агрэсію супраць Украіны "Пеленг" знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу, ЗША, Вялікабрытаніі і Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках