УСУ знішчылі адразу два расейскія ЗРК «Бук-М2»
2- 22.04.2025, 10:55
- 6,886

Паспяховая аперацыя на адным з ключавых франтоў.
Байцы Сіл абароны Украіны на перадавой знішчылі дзве пускавыя ўстаноўкі шматфункцыянальнага зенітнага ракетнага комплексу сярэдняй далёкасці «Бук-М2» расейскіх акупацыйных войск. Вораг выкарыстоўваў тэхніку на адным з ключавых кірункаў фронту на ўсходзе, піша «Обозреватель».
Адмінусаваць у акупантаў устаноўкі ўдалося воінам з 15-й асобнай брыгады артылерыйскай выведкі «Чорны лес» разам з сумежнымі падраздзяленнямі. Кадры ў панядзелак, 21 красавіка, апублікавалі ў Telegram-канале аператыўна-стратэгічнай групоўкі войск «Хорціца».
Так, была знішчаная пуска-зараджальная і пускавая ўстаноўкі ЗРК «Бук-М2».
Спачатку іх знайшлі артвыведнікі брыгады «Чорны лес». Пасля гэтага байцы перадалі каардынаты сумежным падраздзяленням, якія сваім майстэрскім трапляннем «падарылі ўсім падпісчыкам гэтыя яркія феерверкі», дадалі ў АСВУ «Хорціца».