ISW: Пуцін хоча прадаўжэння вайны
2- 22.04.2025, 11:10
- 3,382

Крэмль пазбягае часавых рамак для спынення вайны.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін увесь час адмаўляецца ад прапанаванага Украінай і ЗША ўсеагульнага спынення агню, а Крэмль пазбягае ўвядзення часавых рамак для спынення вайны.
Як паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW), усё гэта падкрэслівае незацікаўленасць Пуціна ў спыненні вайны шляхам мірных перамоў у найбліжэйшай перспектыве.
«Сталая адмова Пуціна ад прапаноў ЗША і Украіны аб спыненні агню супярэчыць заяўленаму падыходу (прэзідэнта ЗША - заўв.) Трампа, які прадугледжвае спачатку ўстанаўленне спынення агню, а затым вядзенне перамоў аб больш шырокай мірнай дамове, а таксама мэты Трампа па дасягненні працяглага міру ва Украіне», - гаворыцца ў справаздачы ISW.
20 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў гатоўнасць Украіны пагадзіцца на поўнае і безумоўнае спыненне агню мінімум на 30 дзён. Пуцін адхіліў гэтую прапанову 21 красавіка, сцвярджаючы, што Украіна спрабуе «перахапіць ініцыятыву і казаць аб пашырэнні» замірэння. Са слоў дыктатара, Расеі трэба будзе «ўважліва ўсё ацаніць».