Ватыкан апублікаваў першае пасмяротнае фота Папы Рымскага
- 22.04.2025, 11:25
- 5,694

У свеце рыхтуюцца да развітання.
Раніцай, 22 красавіка, Ватыкан апублікаваў першыя здымкі памерлага Папы Рымскага Францішка, зробленыя падчас абраду пацвярджэння яго смерці. Пантыфік памёр 21 красавіка 2025 года ва ўзросце 88 гадоў.
На фота бачна, што Папа знаходзіцца ў адкрытай труне, а каля яго моліцца старэйшы чыноўнік Ватыкана, кардынал Кевін Фарэл. Аб гэтым піша The Telegraph.
Кадры былі зробленыя ў панядзелак, 21 красавіка, усяго праз некалькі гадзін пасля смерці Папы. Менавіта тады, згодна з царкоўным пратаколам, афіцыйна пацверджаная смерць пантыфіка.


Вядома, што Папа Францішак памёр ва ўзросце 88 гадоў праз інсульт і сардэчную недастатковасць, паведамілі ў Ватыкане ў панядзелак увечары. У сваю чаргу кардыналы ўжо сабраліся на першую нараду, каб узгадніць дату пахавання. Пасля гэтага пачнецца працэс падрыхтоўкі да канклава - абранне новага кіраўніка Каталіцкай царквы, якое павінна адбыцца цягам трох тыдняў.