4 траўня 2025, Нядзеля, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

В'етнам адмовіўся ад расейскіх знішчальнікаў

1
В'етнам адмовіўся ад расейскіх знішчальнікаў

Краіна пачне закуп амерыканскіх F-16.

В'етнам і Злучаныя Штаты дасягнулі прынцыповай згоды ў куплі знішчальнікаў F-16. Аб гэтым са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе 19FortyFive.

Агулам В'етнам можа атрымаць не менш як 24 самалёты F-16. Пагадненне можа быць комплексным і прадугледжваць таксама закуп пэўнай колькасці транспартных C-130 Hercules.

Партал Defense Express у сваю чаргу адзначае, што в'етнамцам трэба рыхтавацца да таго, што давядзецца выдаткаваць немалыя сродкі.

«24 новыя знішчальнікі для В'етнама могуць каштаваць да 6,7 млрд даляраў, калі браць па 279 млн даляраў за адзін F-16V», - мяркуюць украінскія спецыялісты.

Эксперты нагадваюць, што раней Філіпіны атрымалі дазвол на закуп 20 самалётаў F-16 у версіі Block 70/72 з агульным коштам да 5,58 млрд даляраў.

Варта сказаць, што В'етнам доўгія дзесяцігоддзі рабіў стаўку на савецкую і расейскую зброю. Гэта адна з прычын, чаму навіну аб закупе F-16 назвалі «з разраду немагчымых».

В'етнамцы пастанавілі выбраць амерыканскія самалёты, бо ўзніклі сур'ёзныя цяжкасці з абслугоўваннем расейскай авіятэхнікі.

Вядома, што азіяцкая краіна эксплуатуе сапраўдны «заапарк» савецкіх і расейскіх машын, уключаючы 35 знішчальнікаў Су-30МК2, некалькі дзясяткаў Су-22 і адносна невялікую колькасць Су-27СК/УБК. Прынамсі, частка з іх ужо непрыдатная да эксплуатацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках