4 траўня 2025, Нядзеля, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны РФ пацвердзіла дэтанацыю боепрыпасаў ва Уладзімірскай вобласці

10
Мінабароны РФ пацвердзіла дэтанацыю боепрыпасаў ва Уладзімірскай вобласці

Абвешчаны рэжым НС.

На тэрыторыі вайсковай часці ва Уладзімірскай вобласці адбылося ўзгаранне і дэтанацыя боепрыпасаў, якія захоўваюцца на складзе, паведаміла Мінабароны Расеі.

"Паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелых няма, прычына ўзгарання - парушэнне патрабаванняў бяспекі пры правядзенні работ з выбуховымі матэрыяламі", - заявілі ў ведамстве.

Са звестак Мінабароны РФ, у ліквідацыі ўзгарання ўдзельнічалі пажарныя разлікі вайсковай часці і МНС. Кіраўнік абароннага ведамства Андрэй Белавусаў даручыў стварыць камісію, якая высветліць абставіны здарэння. Яе ўзначаліў намеснік міністра абароны Андрэй Булыга. "Пасля правядзення разбору вінаватыя службовыя асобы будуць прыцягнуты да адказнасці", — сказалі ў міністэрстве.

Раней губернатар Уладзімірскай вобласці Аляксандр Аўдзееў паведаміў аб выбуху ў Кіржацкім раёне. ТАСС са спасылкай на РСНС перадаваў аб абвешчаным там рэжыме НС. Раённая адміністрацыя паведаміла аб эвакуацыі жыхароў населеных пунктаў Барсава і Мірны.

Як паведамляў Charter97.org, у знішчаным пад Масквой складзе захоўваліся 105 тон узбраення і ракет.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках