4 траўня 2025, Нядзеля, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з 23 красавіка пачало дзейнічаць некалькі змен

У Беларусі з 23 красавіка пачало дзейнічаць некалькі змен

Яны закранаюць як валютны і страхавы рынкі, так і кіроўцаў.

У Беларусі з 23 красавіка пачалося некалькі змен, якія закранаюць як валютны і страхавы рынкі, так і кіроўцаў. «Зеркало» склала падборку навін.

Змены для кіроўцаў

З 23 красавіка зарабілі новаўвядзенні для аўтамабілістаў пры страхаванні. Так, чыноўнікі зацвердзілі дамову абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (АСАГА), якая будзе дзейнічаць у Беларусі і Расеі. Гэта прадугледжана 108-м указам Аляксандра Лукашэнкі.

Сума залежыць ад працоўнага аб'ёму рухавіка. Напрыклад, для аўто з аб'ёмам ад 1800 да 2500 см³ страхоўка на 15 дзён каштавацьме 1,57 базавай адзінкі (65,94 рубля), а на год - 3,88 (162,96 рубля). Гэта значыць саюзная страхоўка ў цэлым больш выгадная за "сінюю карту" для тых, хто часта ездзіць у Расею.

Яшчэ адна навацыя тычыцца "сініх карт", якія беларускія кіроўцы могуць выкарыстоўваць для паездак у Расею (як і жыхары гэтай краіны для таго, каб прыехаць да нас). Кошт гэтых страховак разлічваецца ў еўрах. Але з 23 красавіка яго прывязалі да базавай адзінкі, якая зараз складае 42 рублі. Напрыклад, страхоўка на легкавое аўто на адзін месяц каштавацьме 68,68 рубля. Раней тарыф на месяц складаў 19 еўраў.

Таксама з 23 красавіка ўводзяць змены абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспарту (АСАГА). Ім кіроўцы страхуюць сваю адказнасць перад іншым транспартам і людзьмі.

Для гэтых полісаў ёсць ліміты ў выплатах пры страхавых выпадках - раней яны былі ўсталяваныя ў еўрах і складалі да 10 тысяч. Цяпер увялі прывязку да базавай адзінкі - да 1150 базавых адзінак. Гэта 48 300 рублёў на 23 красавіка.

Таксама ліміт выплат паводле еўрапратаколу адвязалі ад еўраў, зараз ён устаноўлены ў базавых адзінках - да 150 (сёння гэта 6300 рублёў). Раней гэтая мяжа складала 800 еўраў.

Валютная навіна

З 23 красавіка ўвялі новаўвядзенне для медычных страховак для замежных грамадзян, якія часова знаходзяцца ў нашай краіне. Яны павінны аформіць спецыяльны поліс. Гранічны памер страхавой сумы па ім раней быў прывязаны да замежнай валюты і складаў 10 000 еўраў.

Цяперашнім указам яе прывязалі да базавай адзікі - 1000. Цяпер гэта 42 000 рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках