У Полацку загарэлася школа
1- 23.04.2025, 10:37
- 1,894

Эвакуавалі 902 чалавекі.
Раніцай 23 красавіка ў Полацку загарэлася сярэдняя школа №6. Праз гэта эвакуавалі 902 чалавекі: 870 дзяцей і 32 работнікі школы. З інфармацыі МНС, ніхто не пацярпеў.
«Узгаранне знайшоў вахцёр, патэлефанаваў, мы прыбеглі, паглядзелі. Выяўлена шчыльнае задымленне ў зоне электрашчытавой», - распавяла намесніца дырэктара сярэдняй школы №6 Полацка Святлана Бяляй.
Ратавальнікі атрымалі паведамленне аб узгаранні а 8:17. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС яго патушылі вогнетушыцелем супрацоўнікі школы. З інфармацыі ведамства, узгаранне не выйшла за межы электрычнага шчыта.
Прычыну ўзгарання не назвалі.