1 чэрвеня 2025, Нядзеля, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горках задыміўся дызель-цягнік з 220 пасажырамі

1
У Горках задыміўся дызель-цягнік з 220 пасажырамі

БЧ папярэдзіла аб спазненні цягнікоў праз інцыдэнт.

«Беларуская чыгунка» (БелЧ) паведаміла, што 26 красавіка а 15:50 на станцыі «Пагодзіна» ў Горках Магілёўскай вобласці адбылося задымленне ў машынным аддзяленні дызель-цягніка №6537 «Ворша-Крычаў». Праз гэта на сваю канчатковую станцыю ён прыбудзе са спазненнем да дзвюх гадзін.

«Таксама з прычыны здарэння дызель-цягнік №6536 «Крычаў-Ворша» ідзе з затрымкай блізу 1 гадзіны 30 хвілін», - паведамілі на БЧ.

Паводле іх інфармацыі, задымленне ліквідавала лакаматыўная брыгада. На момант здарэння ў дызелі было 260 чалавек. Ніхто з пасажыраў, як сцвярджае перавозчык, не пацярпеў. Па факце інцыдэнту распачалі службовае расследаванне.

Прычына задымлення пакуль невядомая. На БЧ дадалі, што ўжываюць захады для дастаўкі пасажыраў да месца прызначэння.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках