22 красавiка 2025, aўторак, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуціну ўстанавілі псіхалагічны дэдлайн»

8
«Пуціну ўстанавілі псіхалагічны дэдлайн»

Пасля гэтай даты падзеі пачнуць развівацца вельмі хутка.

Цяпер ЗША ў пытанні перамоў аб спыненні вайны выкарыстоўваюць стратэгію мяккай да Расеі дыпламатыі. Але Масква б'е па іхняй рэпутацыі. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, піша ТСН.

Паводле ягоных слоў, пасля "псіхалагічнага дэдлайну" 20 красавіка, да якога Расея павінна пагадзіцца на спыненне агню, падзеі будуць развівацца вельмі хутка.

«Пуцін не ўсведамляе, што мае справу з чалавекам з максімальна выяўленай псіхаэмацыйнай актыўнасцю. Трамп можа цярпець пэўны час, але ён хоча хуткіх вынікаў. Ён пабудаваў канструкцыю такім чынам - мы галоўныя, мы пасрэднікі, мы прапануем», - сказаў ён.

Падаляк адзначыў, што Украіна хутка пагадзілася сінхранізаваць намаганні для ўсёабдымнага спынення агню, а вось Расея наадварот зацягвае гэты час.

«Трамп заўважае прыкметы гэтага зацягвання, а таксама бачыць адкрыта генацыдныя ўдары РФ па Украіне», - кажа дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны.

Ён таксама дадае, што ў сучасным свеце хлусня Крамля аб нанясенні ўдараў «выключна па вайсковых аб'ектах» можа ўспрымацца як наўмыснае прыніжэнне рэпутацыі краіны-пасрэдніка. Пасля «псіхалагічнага дэдлайну» трэба адказаць увядзеннем максімальна жорсткіх санкцый.

“Не паступовыя санкцыі, а санкцыі фармату эмбарга. Ці наадварот, істотны рост адпаведных інструментаў для Украіны, перш за ўсё ракет. Як толькі гэта пачне працаваць, Расея будзе гатовая слухаць і прытрымлівацца пэўных дамоўленасцяў», - рэзюмаваў Падаляк.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках