Беларускі хакеіст Андрэй Лашко падпісаў кантракт навічка з «Сіэтлам»
1- 8.04.2025, 10:15
- 1,144

Ураджэнцу Жлобіна 20 гадоў.
Беларускі хакеіст Андрэй Лашко падпісаў трохгадовы кантракт навічка з «Сіэтлам». Ураджэнцу Жлобіна 20 гадоў. У 2023-м ён быў абраны ў чацвёртым раўндзе пад агульным 116-м нумарам на драфце НХЛ, паведамляе «Еўрарадыё».
Кантракт увойдзе у дзеянне з сезона 2025/2026 гадоў. Сярэднегадавы заробак форварда ў НХЛ складзе 870 тысяч даляраў.

У гэтым сезоне Лашко выступаў за "Ніягар" у OHL, у 67 матчах рэгулярнага першынства набраў 70 (34+36) балаў, а ў пяці гульнях плэй-оф — 6 (2+4) балаў.