Расейскіх жаўнераў тэрміновай службы адпраўляюць на Белгародчыну
6- 8.04.2025, 11:30
- 6,868

Для ўдзелу ў баявых дзеяннях.
Расейскае вайсковае камандаванне плануе адправіць у Белгародскую вобласць РФ жаўнераў тэрміновай службы 18-га стралковага батальёна 488-га мотастралковага палка.
Адзначаецца, што жаўнераў тэрміновай службы адпраўляюць на Белгародчыну за некалькі месяцаў да дэмабілізацыі.
«Да нас звярнуліся вайскоўцы тэрміновай службы 18-га батальёна з просьбай «падняць шум», бо іх хочуць зноў адправіць на перадавую. Яны перадалі нам спіс жаўнераў тэрміновай службы, якіх камандаванне плануе адправіць у гэтым месяцы», - распавялі ў «Хачу жыць», публікуючы спіс, у якім 375 прозвішчаў.
Таксама паведамляецца, што зараз батальён знаходзіцца на апорных пунктах пры ўездзе ў пасёлак Глушкава Курскай вобласці РФ, а да гэтага базаваўся ў пасёлку Дурава. Цяпер расейскае камандаванне плануе перадыслакаваць батальён у раён пасёлка Забужаўка.
«Каб затым кінуць іх у штурмавыя дзеянні супраць УСУ ў населеных пунктах Дзямідаўка і Папоўка Белгародскай вобласці», - растлумачылі ў Каардынацыйным штабе.
Са слоў ваяк з 18-га батальёна, большасць з іх былі набраныя ў красавіку-чэрвені 2024 года і іх павінны дэмабілізаваць да канца лета.
«Яшчэ 24 вайскоўцы батальёна, у асноўным з 3-й стралковай роты, уключаючы намесніка камандзіра роты з ВПР (вайсковай-палітычнай работы- рэд.) старшага лейтэнанта Карашава Алібека, трапілі ў палон пасля Курскай катастрофы УС РФ у жніўні 2025 года», - расказалі ў штабе.
У «Хачу жыць» таксама дадалі, што з многімі з іх яны размаўлялі і папярэджвалі, што пасля вяртання з палону іх са службы не звольняць. Так і здарылася, падкрэсліваюць у Каардынацыйным штабе.