24 красавiка 2025, Чацвер, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Чэхіі заявіў аб нападзенні Расеі на вайскоўцаў

2
Прэм'ер Чэхіі заявіў аб нападзенні Расеі на вайскоўцаў
Петр Фіяла

Высветлілася, што ягоны акаўнт у Х узламалі.

Раніцай, 8 красавіка, прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіяла заявіў у X аб нападзе Расеі на чэшскіх жаўнераў. Высветлілася, што ягоны рахунак быў «атакаваны».

Пра гэта паведамляе Reuters.

«Допіс аб нападзе на чэшскіх жаўнераў не адпавядае рэчаіснасці», - заявіла прэс-сакратарка Люсі Міхут Есаткава ў каментары Reuters.

Адзначаецца, што пазней паведамленне аб нібыта напад расейскіх вайскоўцаў каля калінінградскай мяжы было выдаленае.

«Допісы на чэшскай і англійскай мовах аб адказе на амерыканскія тарыфы таксама былі выдаленыя са старонкі Фіялы, які мае 366 700 падпісчыкаў», - дадае Reuters.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках