«Што з Фрунзенскім раёнам і вуліцай Прытыцкага адбываецца?»
6- 8.04.2025, 11:58
- 7,736

Менчукоў узрушыла аўто ў агні каля станцыі метро «Каменная горка».
У TikTok апублікавалі відэа, на якім паказалі, як гарэў аўтамабіль у Менску недалёка ад станцыі метро «Каменная горка». Інцыдэнт здарыўся раніцай 7 красавіка, піша «Тэлеграф».
Які менавіта аўтамабіль гарыць, разглядзець на апублікаваных кадрах немагчыма. Але бачна, што да месца надзвычайнага здарэння прыехалі пажарныя. Афіцыйнай інфармацыі аб гэтым узгаранні ад МНС не было.
«Аўтамабіль майго добрага знаёмага, шкада дзецюка, грошы згарэлі ад продажу кватэры», - падзяліўся адзін каментатар.
«У кагосьці гора. Не важная марка, пакаленне, зборка. Чалавек, можа, нават малады і ўзяў у крэдыт. Спачуваю», — напісаў іншы.
«Што з Фрунзенскім раёнам і вуліцай Прытыцкага адбываецца? Кожны тыдзень здарэнні», - пытаецца яшчэ адна карыстальніца TikTok.
Пакуль хтосьці паскардзіўся на аўтара відэа, што ён здымае ролік замест дапамогі пры інцыдэнце, іншы карыстальнік падзякаваў яму: «Калі хоць адзін задумаецца пра стан свайго аўто і пераправерыць, ужо не дарма! Дзякуй аўтару відэа».