24 красавiка 2025, Чацвер, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая галоўная мэта наступу УСУ ў Белгародскай вобласці

5
Названая галоўная мэта наступу УСУ ў Белгародскай вобласці

Некалькі вёсак ужо знаходзяцца пад кантролем.

Лініі дзяржаўнай мяжы ў раёне Сумскай і Харкаўскай абласцей не існуе з 2022 года, з таго часу, як РФ пачала знішчаць усе населеныя пункты ў 5-кіламетровай зоне. Пра гэта заявіў ваенны экспэрт, заснавальнік БА «Рэактыўная пошта» Павел Нарожны ў эфіры на Радыё NV.

«Ёсць наш плацдарм у Курскай вобласці. Ён знаходзіцца ад Новенькага і Басоўкі прыкладна за 7-8 кіламетрах. І паміж Басоўкай і нашым плацдармам ідзе траса Сумы-Суджа. Па ёй раней ішло ўсё забеспячэнне на наш плацдарм. Вораг змог зайсці ў Новенькае. Там ідзе рака і ўздоўж яе ідзе лесапаласа. Вораг заходзіў у Новенькае, ідзе ўздоўж лесапаласы і ракі і можа даходзіць да Басоўкі. Новенькае цалкам знішчанае расейцамі, там знайсці цэлы дом нерэальна. А калі няма дамоў - няма дзе замацавацца», - сказаў ён.

З ягоных слоў, населены пункт Басоўка даволі цэлы, таму расейцы спрабуюць там замацавацца. Зрэшты, Сілы абароны ўвесь час кантралююць гэты ацдінак і не даюць ворагу ажыццявіць свае планы.

Экспэрт таксама пракаментаваў сітуацыю ў Белгародскай і Бранскай абласцях. Ён адзначыў, што найбольшая пагроза вяснова-летняй кампаніі РФ накіраваная на Сумскую і Харкаўскую вобласці. Таму дзеянні УСУ на тэрыторыі Расеі звязаны са спробай разбурыць планы акупантаў.

«Усё робіцца дзеля таго, каб знішчыць магчымасць гэтага наступу. Знішчаюцца масты, пераправы. У Белгародскай вобласці 2-3 вёскі пад кантролем Украіны. Але гэтага дастаткова, каб там размясціць выведчыкаў, групы, якія працуюць дальнабойнымі дронамі і рэжуць лагістыку ворага на глыбіню 20-30 кіламетраў. А гэта значыць, што ворагу наблізіцца і зрабіць маланкавы наступ з Белгародскай вобласці будзе амаль нерэальна. Гэта такія дзеянні прафілактычныя», - падкрэсліў Нарожны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках