24 красавiка 2025, Чацвер, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расея сутыкнулася з танкавым крызісам на вайне

4
СМІ: Расея сутыкнулася з танкавым крызісам на вайне

Склады спустошаныя, з рамонтам бранятэхнікі - праблемы.

Сілы абароны Украіны знішчылі амаль увесь танкавы парк РФ - акупанты зазнаюць вострую нястачу вайсковай тэхнікі.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле выдання UAWire.org. Аналіз даследчых платформ Resurgam і Vyshyn Military паказаў, што аб'ёмы аднаўлення танкаў у РФ скараціліся ў 3,5-4 разы з 2022 да 2025 года.

Калі ў пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ўдавалася рамантаваць да 120 танкаў на месяц, то да пачатку 2025 года гэты колькасць скарацілася да 30-35 адзінак, прычым чакаецца далейшае зніжэнне.

"Страты вайсковай тэхнікі ў Расеі значна ўзраслі, а склады пусцеюць", – гаворыцца ў артыкуле.

З лютага 2022 года да лютага 2025 года краіна-агрэсарка вывела з захоўвання больш за 4 тысячы танкаў, што складае амаль 54% усіх машын, прызнаных прыдатнымі для аднаўлення.

За гэты перыяд быў вычарпаны амаль увесь запас спраўных танкаў.

Цяпер на захоўванні застаецца блізу 3463 танкаў, але большасць з іх знаходзяцца ў дрэнным тэхнічным стане і не падлягаюць хуткаму рамонту.

Блізу 1200 танкаў могуць быць адноўленыя пасля капітальнага рамонту, а астатнія служаць толькі донарамі запчастак. Сюды ўваходзіць 650 адзінак мадэлі Т-64, якую Расея не вырабляе і не рамантуе.

Як адзначае выданне, упершыню аналітыкі назіраюць дэмантаж старых сховішчаў і "танкавых могілак", пацвярджаючы, што РФ знясіліла сваю баяздольную тэхніку.

Сітуацыя на заводах пагаршаецца, на захоўванні застаецца ўсё менш тэхнікі, якая патрабуе працяглага часу і рэсурсаў для аднаўлення.

"Скарачэнне страт танкаў з'яўляецца трывожным сігналам для Расеі. Сутыкнуўшыся з нястачай бранятэхнікі, расейскае войска пачало выкарыстоўваць у баявых дзеяннях цывільныя транспартныя сродкі", – гаворыцца ў артыкуле.

Са звестак Генштаба УСУ, колькасць знішчаных цывільных транспартных сродкаў вырасла з 1000 на месяц улетку 2024 да 3000 да канца года. Гэта тлумачыцца актыўным выкарыстаннем ўкраінскіх БПЛА і адсутнасцю бранятэхнікі ў расейцаў.

Аналітыкі паведамляюць, што страты расейскіх танкаў скараціліся з 300-400 адзінак на месяц увосень 2024 года да 200-240 у пачатку 2025 года. Аднак гэтае зніжэнне абумоўлена не вайсковымі поспехамі, а тым, што танкі больш не могуць актыўна ўдзельнічаць у наступах з-за іх дэфіцыту.

Акрамя таго, Расея не паспявае з вытворчасцю сваёй флагманскай мадэлі Т-90М.

Са звестак Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (IISS, Вялікабрытанія), РФ выпусціла ўсяго 164 такія танкі ў перыяд з 2022 да 2024 года - у сярэднім менш за 80 на год.

Гэтага недастаткова, каб папоўніць страты нават за адзін месяц разлютаваных баёў.

«Танкавы крызіс паглыбляецца, і, нягледзячы на афіцыйную колькасць блізу 4700 танкаў, у Расеі ўсё менш аператыўных падраздзяленняў, гатовых да бою. Аднаўленне запавольваецца, вытворчасць адстае ад попыту, а на перадавой не стае бранятэхнікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках