24 красавiка 2025, Чацвер, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка сустрэліся з амбасадарамі Еўразвязу

5
Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка сустрэліся з амбасадарамі Еўразвязу

Абмяркоўвалася стратэгія ў дачыненні да Беларусі.

Лідары грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка сустрэліся з амбасадарамі Еўразвяза і прадстаўнікамі ўрадаў у сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі з Эстоніі, Швэцыі, Літвы, Латвіі і Польшчы. Галоўнай тэмай абмеркавання стала катастрафічная сітуацыя ў Беларусі, якую ўдзельнікі параўналі з сярэднявечнай усходняй дэспатыяй.

«Рэжым Лукашэнкі перайшоў усе межы жорсткасці ў стаўленні да палітвязняў. Іх забіваюць, катуюць, збіваюць, гадамі трымаюць у карцэрах, не даюць звязвацца з роднымі і блізкімі.

Чамусьці выступ галоўнай рэдактаркі Хартыі'97 Наталлі Радзінай на канферэнцыі ў Берліне выклікаў шок у прысутных, хаця яна толькі коратка абмалявала становішча палітвязняў-жанчын у лукашэнкаўскіх турмах. Дэмакратычны свет вельмі хутка «стаміўся» ад тэмы масавых рэпрэсій у Беларусі.

Менавіта гэтага заўсёды дамагаўся і дамагаецца Лукашэнка - паслаблення ўвагі да злачынстваў супраць чалавечнасці, якія чыніць яго рэжым у стаўленні мірных грамадзян.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі крытычная, і неабходныя тэрміновыя і эфектыўныя захады і ціск на рэжым з боку заходніх дзяржаў, каб вызваліць тысячы палітвязняў, а фактычна выратаваць іх жыцці.

Абмеркавалі таксама вайну, развязаную Пуціным супраць Украіны, і сённяшнюю яе вельмі небяспечную фазу не толькі для Украіны, але і для Еўропы, і, канешне ж, для Беларусі.

Курс новай адміністрацыі ЗША на згортванне сваёй падтрымкі незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны стварае для Еўропы новыя сур'ёзныя выклікі, якія патрабуюць тэрміновых і сістэмных адказаў.

Сёння патрэбныя новыя ідэі і нестандартныя развязанні. Напрыклад, Еўразвяз мог бы папрасіць кіраўніцтва Украіны адкамандзіраваць чатырохзорнага генерала, гетмана ўзброеных сіл Украіны да лютага 2024 года Валерыя Залужнага для дапамогі ў стварэнні баяздольных еўрапейскіх узброеных сіл. Ці наўрад у свеце сёння ёсць больш дасведчаны военачальнік з велізарным баявым досведам. У гэтых узброеных сілах Еўропы магло б з'явіцца беларускае воінскае падраздзяленне, якое складаецца з беларусаў, што сталі грамадзянамі еўрапейскіх краін.

Для Еўропы, еўрапейскай бяспекі, для Украіны свабодная Беларусь з'яўляецца ключавым геапалітычным фактарам.

Не варта забываць, што менавіта беларуская рэвалюцыя 2020 года не дазволіла Пуціну ажыццявіць свае планы нападу на Еўропу з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, да якіх вялася практычная падрыхтоўка пачынаючы з першых маштабных вайсковых вучэнняў Захад-2009», - напісаў Андрэй Саннікаў у Facebook.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках