Сербія можа ўвесці візавы рэжым для беларусаў
12- 8.04.2025, 17:46
- 3,546

Улады краіны пачалі прыводзіць візавае заканадаўства ў адпаведнасць са стандартамі ЕЗ.
Улады Сербіі пачалі прыводзіць сваё візавае заканадаўства ў адпаведнасць са стандартамі ЕЗ. Гэта значыць, што да канца 2026 года там павінны ўвесці візавы рэжым з некалькімі краінамі, у тым ліку Беларуссю, піша інтэрнэт-партал Schengen News.
Сербія плануе стаць сябрам Еўразвяза. Візавая палітыка з'яўляецца часткай падрыхтоўчай праграмы - «плана росту для Заходніх Балкан», распрацаванага ЕЗ, які быў прыняты ўрадам Сербіі ў кастрычніку 2024 года.
У рамках гэтай праграмы ўлады Сербіі ўжо ўвялі візы для грамадзян Катара, Манголіі, Амана і Кувейта. Для ўступлення ў ЕЗ і шэнгенскую зону ім спатрэбіцца ўвесці візы яшчэ для некалькіх краін, уключаючы Расею, Беларусь, Турцыю і Кітай.