22 красавiка 2025, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выведуць войскі з польскай базы, адкуль каардынуюць дапамогу Украіне

3
ЗША выведуць войскі з польскай базы, адкуль каардынуюць дапамогу Украіне

Абараняць базу ў Ясенцы будуць Польшча і NATO.

ЗША ў рамках аптымізацыі вайсковай прысутнасці пастанавілі перадыслакаваць войскі і тэхніку з польскай базы ў пасёлку Ясенцы, дзе вялася праца па каардынацыі вайсковай дапамогі Украіне, паведаміла камандаванне амерыканскага войска ў Еўропе і Афрыцы.

«Важная праца па каардынацыі вайсковай дапамогі Украіне праз Ясенку будзе працягнутая пад кіраўніцтвам Польшчы і NATO пры скарочанай вайсковай прысутнасці ЗША. Польшча і яе хаўруснікі захаваюць надзейную ахоўную інфраструктуру вакол гэтага крытычна важнага аб'екта», - сказана ў паведамленні.

Войскі ЗША знаходзіліся ў Ясенцы часова з 2022 года, тут не было сталай вайсковай базы. Войскі перавядуць на сталыя аб'екты, каб сэканоміць, адзначыў камандуючы войскам ЗША ў Еўропе і Афрыцы генерал Крыстафер Донах'ю.

Ясенка (там размешчаны аэрапорт Жэшаў, база называецца Polloghab) знаходзіцца прыкладна ў 50 км ад мяжы з Украінай (Валынскай вобласцю) і прыблізна на той жа адлегласці ад беларускай мяжы (Берасцейская вобласць).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках