23 красавiка 2025, Серада, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серабро чэмпіянату ў Ізраілі ўзяла дзяўчынка, чыя сям'я з'ехала ад рэпрэсій з Беларусі

3
Серабро чэмпіянату ў Ізраілі ўзяла дзяўчынка, чыя сям'я з'ехала ад рэпрэсій з Беларусі

Яе бацьку затрымалі ў Гомелі за фатаграфіі расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў нападзе на Украіну.

На чэмпіянаце Ізраіля ў мастацкай гімнастыцы сярэбраны медаль заваявала 11-гадовая Марта Барадзіна. Яе сям'я была вымушаная пакінуць Беларусь з палітычных прычын, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзяўчынка плануе працягваць заняткі гімнастыкай і хоча выйсці на дарослы прафесійны ўзровень. «За два гады хачу гэта зрабіць. Здаць усе нарматывы і выйсці ў прафесійную лігу. Мне для гэтага трэба будзе шмат трэніравацца і ўвесь час перамагаць ва ўсіх чэмпіянатах», - падае «Радыё Свабода» ейныя словы.

Бацьку Марты Алега Барадзіна 29 сакавіка 2022 года затрымалі ў Гомелі за фатаграфіі расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў нападзе на Украіну. Мужчына сфатаграфаваў двух нецвярозых вайскоўцаў, якія ішлі з крамы з мяшкамі прадуктаў і алкаголю. Яму прысудзілі арышт, пасля адбыцця якога Барадзін пакінуў Беларусь, сям'я змагла выехаць да яго толькі праз нейкі час.

У Беларусі ў яго была мэблевая фірма. У Ізраілі Алег Барадзін уладкаваўся цесляром. А калі на краіну напала групоўка «Хамас», пайшоў у валанцёры - дапамагаў пацярпелым і ізраільскім вайскоўцам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках