Сёння пройдуць матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў
2- 9.04.2025, 19:38
- 3,576

«Барселона» прыме «Барусію», «ПСЖ» сустрэнецца з «Астан Вілай».
Сёння, 9 красавіка, пройдуць першыя матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў сезону 2024/2025.
Расклад матчаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА 9 красавіка (час – менскі):
22:00. «Пары Сен-Жэрмэн» (Францыя) – «Астан Віла» (Англія);
22:00. «Барселона» (Гішпанія) – «Барусія» Дортмунд (Нямеччына).
Матчы ў адказ 1/4 фіналу ў гэтых парах пройдуць у аўторак, 15 красавіка.
Дзейным пераможцам Лігі чэмпіёнаў з'яўляецца мадрыдскі «Рэал». У фінале мінулай разгулянкі «сметанковыя» абгулялі дортмундскую «Барусію» з лікам 2:0.