Раптоўны паварот: Эрдаган высунуў умову Пуціну
4- 11.05.2025, 15:29
- 25,966

Пры яе выкананні ён гатовы правесці перамовы паміж Украінай і РФ у Турцыі.
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган назваў Пуціну галоўную ўмову для перамоваў з Украінай. Пры яе выкананні ён гатовы правесці іх у Турцыі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу турэцкага прэзідэнта.
«Прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган правёў тэлефонную размову з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным», – гаворыцца ў паведамленні.
Эрдаган пагадзіўся на перамовы ў Турцыі
Як паведамляецца, падчас сустрэчы Эрдаган паведаміў Пуціну, што ягоная заява пра тое, што мірныя перамовы паміж Расеяй і Украінай прадоўжацца ў Стамбуле з таго месца, на якім яны спыніліся, вітаецца, і што Турцыя гатовая правесці перамовы, якія прывядуць да канчатковага выйсця.
Што сказаў Эрдаган пра спыненне агню
У той самы час Эрдаган заявіў, што «адкрылася акно магчымасцяў для дасягнення міру» і ўсёабдымнае спыненне агню створыць неабходнае асяроддзе для мірных перамоваў.
У заяве РФ пра размову Пуціна і Эрдагана няма пра спыненне агню
У Расеі таксама апублікавалі выніковы дакумент пасля размовы Эрдагана і Пуціна. Але ў ім няма ні слова пра заклікі турэцкага прэзідэнта да спынення агню ва Украіне.