15 чэрвеня 2025, Нядзеля, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Ідэя Трампа далучыцца да перамоў у Стамбуле выклікала шквал дыпламатыі

6
Reuters: Ідэя Трампа далучыцца да перамоў у Стамбуле выклікала шквал дыпламатыі

Дзяржсакратар Марка Рубіё правёў размовы з еўрапейскімі калегамі.

Прапанова прэзідэнта ЗША Дональда Трампа далучыцца да перамоў паміж Украінай і Расеяй у Стамбуле 15 траўня выклікала шквал дыпламатычных узаемадзеянняў паміж рознымі краінамі - ад Еўропы да Блізкага Усходу, піша Reuters.

Як нагадвае выданне, у нядзелю лідар Расеі Уладзімір Пуцін прапанаваў правесці наўпроставыя перамовы з Украінай, Зяленскі адказаў, што прыедзе, але Пуцін павінен прысутнічаць асабіста. Затым у панядзелак Трамп, які на гэтым тыдні павінен наведаць Савудаўскую Арабію, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Катар, прапанаваў далучыцца да перамоў.

“У мяне так шмат сустрэч, але я думаў, каб прыляцець туды. Я думаю, ёсць такая магчымасць, калі я буду думаць, што ўсё можа адбыцца, але мы павінны гэта зрабіць”, - сказаў ён.

Пасля прапановы Трампа дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё абмеркаваў "шлях да спынення агню" ва Украіне з еўрапейскімі калегамі, сярод якіх былі міністры замежных спраў Вялікабрытаніі і Францыі, а таксама кіраўнік замежнагапалітычнага ведамства ЕЗ. У размове таксама ўдзельнічалі міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга і яго калегі з Нямеччыны і Польшчы.

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў правёў перамовы са сваім турэцкім калегам Хаканам Фіданам. Крэмль таксама неаднаразова дзякаваў Кітую, а таксама Савудаўскай Аравіі, Аб'яднаным Арабскім Эміратам і Катар за дапамогу ў пасярэдніцтве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках