Беларусам пачалі прыходзіць фальшывыя «лісты шчасця»
5- 13.05.2025, 14:04
- 9,352

Якія “штрафы” не трэба аплачваць.
Беларускім аўтаўладальнікам пачалі прыходзіць фальшывыя “лісты шчасця”, у якіх ашуканцы пад выглядам Дзяржаўтаінспекцыі патрабуюць аплаціць нібыта выпісаныя за парушэнні правілаў дарожнага руху (ПДР) штрафы.
Як растлумачылі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама, фэйкавы "ліст шчасця ад ДАІ" можа прыйсці ўладальніку аўтамабіля праз пошту. У ім будзе паказаная інфармацыя з пастановай аб нібыта ўстаноўленым адміністрацыйным правапарушэнні.
Пры гэтым ліст візуальна можна і не адрозніць ад апавяшчэнняў, якія, сапраўды, ДАІ дасылае парушальнікам, якія трапілі на стацыянарныя або мабільныя камеры відэафіксацыі. Аднак адрозненні ў несапраўднага "паведамлення" ўсё ж будуць:
* на адваротным баку апавяшчэння аферысты размяшчаюць бланк з рэквізітамі для аплаты «штрафу» з пераводам сродкаў на Qiwiкашалёк ці іншую электронную сістэму.
Такі "штраф", зразумела, аплачваць не трэба.
