«Не шыкавалі, але і ні ў чым сабе не адмаўлялі»
- 13.05.2025, 16:58
- 5,440

Мянчанка падзялілася, колькі ёй каштавала паездка ў Гародню.
Мянчанка разам з сябрамі (тры пары) з'ездзіла на два дні ў Гародню і расказала, колькі ім гэта каштавала. У каментарах многія беларусы пішуць, што яны "занадта шмат пераплацілі" і "лепш бы паехалі за мяжу", піша citydog.io.
Са слоў Яны, кожная пара выдаткавала ў сярэднім 1 000 руб. Больш за ўсё грошай сышло на забавы – 610 руб. Яшчэ 270 руб. каштавала арэнда кватэры і 120 руб. – дарога.
Посмотреть в Threads
Мянчанка ўдакладніла, што за два дні жыллё каштавала 800 руб.на ўсіх. Яна сцвярджае, што кошты ў Гародні былі завышаныя праз травеньскія святы: звычайна гэтая кватэра каштуе 60 руб. за дзень, а ім давялося заплаціць удвая больш. Пры гэтым жыллё, з ейных слоў, было “яшчэ і з прусакамі".
Многія ў каментарах здзівіліся такой суме і падзяліліся сваімі выдаткамі на паездкі ў Гародню. Вось што яны пішуць:
"Я нядаўна ездзіла ў Гародню на 4 дні: 70 руб. – дарога, 340 руб. – кватэра (з добрым рамонтам, два пакоі, цэнтр), прыкладна 450 руб. – таксі, забавы, установы”, – падзялілася сваімі выдаткамі bashkira.k.
“У красавіку на 3 дні ездзілі ў Гародню. Усё разам выйшла блізу 600 руб. на дваіх. Не шыкавалі, але і ні ў чым сабе не адмаўлялі”, – расказала Таня.
"Гэта праўда вялікія грошы для паездкі ў Гародню. За гэтыя грошы можна з'ездзіць у Пецярбург ці нават на мора”, – мяркуе polya_universe.
"Ездзілі ўтрох на выходныя - з чалавека выйшла 215 руб" - напісала jullllllllllllli.
“У той жа час гарачы тур у Дубай – 3000 руб.на дваіх на 8-9 дзён", – падзялілася his_despair.