15 чэрвеня 2025, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The National Interest: Новая «крылатая кавалерыя» Польшчы

The National Interest: Новая «крылатая кавалерыя» Польшчы
фота: The National Interest

Польскія F-35 названы ў гонар легендарных крылатых гусараў XVI–XVII стагоддзяў.

Польшча афіцыйна пераназывала свае найноўшыя знішчальнікі F-35A Lightning II у "Husarz" ("Гусар") у гонар легендарных крылатых гусар - кавалерыі XVI-XVII стагоддзяў. Гэтая пастанова стала сімвалам сінтэзу нацыянальнай вайсковай традыцыі і перадавых баявых тэхналогій пятага пакалення, піша The National Interest (пераклад — сайт Charter97.org).

Першыя два польскія пілоты закончылі навучанне на F-35 на базе Нацыянальнай гвардыі ЗША ў Эбінгу (штат Арканзас). Да гэтага яны прайшлі тэарэтычную падрыхтоўку і трэніроўкі на сімулятарах на базе ВПС ЗША Эглін у Фларыдзе. Другая група пілотаў пачала навучанне ў мінулым месяцы.

«Сёння Польшча робіць важны крок да баявой гатоўнасці і ўмацавання супольнй абароны. Навучанне ў ЗША - гэта не толькі навыкі, але і давер, узаемадзеянне і глыбокая сувязь з нашымі амерыканскімі партнёрамі», - заявіў генерал Ірэнеуш Новак, інспектар ВПС Польшчы.

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш павіншаваў пілотаў у сацсетцы X: «Прафесіяналізм і вялізны досвед забяспечылі гэты поспех. Вы ўмацоўваеце абараназдольнасць Польшчы і нашае супрацоўніцтва з супольнікамі».

У рамках пагаднення з Вашынгтонам, шэсць польскіх F-35 будуць базавацца ў Арканзасе для падрыхтоўкі лётчыкаў. Цэнтр таксама прыме пілотаў з Фінляндыі, Нямеччыны і Сінгапура. Усяго Польшча закупіла 32 знішчальнікі F-35A на суму $4,6 млрд. Пасля заканчэння трэніровак самалёты пачнуць паступаць у краіну і заменяць састарэлыя МіГ-29 і Су-22. Чакаецца, што МіГ-29, якія засталіся, будуць перададзеныя Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках