Пуцін слабее
3- Аляксандр Няўзораў
- 15.05.2025, 14:16
- 15,654

Крамлёўскі пацыент выглядае поўным ідыётам.
Замест сябе Пуцін адправіў у Стамбул скрыначку з дробнымі канцылярскімі вошамі. Прычым, нават не персанальнымі, а чорт ведае чыімі.
Зрэшты, не, адная выкармленая на ягонай светлай пляшыне, вош у складзе дэлегацыі маецца. Гэта спадар Мядзінскі. Зрэшты, афіцыйны статус Мядзінскага нікчэмны.
Усё ж іншыя гніды і яшчэ больш мікраскапічныя. На чыёй крыві і перхаці вырашчаныя - невядома. Нейкія «шышкін-мышкін-залупышкін», ледзь не прыбіральшчыцы ў «дэпартаментах».
Паводле якога прынцыпу начасалі і дэлегавалі менавіта іх - невядома.
Магчыма, Пуціну такі склад здаўся выдатным пляўком у твар смяротнаму ворагу.
Ці гэта хітры разлік на тое, што ўкраінцы, абразіўшыся звышдробным калібрам перамоўнікаў з расейскага боку, бразнуць стамбульскімі дзвярыма і паедуцць, засмуціўшы дзядзечку Трампа.
Слабее Пуцін. Намер занадта прыкметны, як і сверб працягваць вайну.
Сам жа крамлёўскі пацыент, у якога ў адказ на прыгожы выклік стала мужнасці толькі на плявок з адлегласці на 2000 кіламетраў, выглядае поўным ідыётам.
Аляксандр Няўзораў, «Тэлеграм»