«З 750 грам мякаці 125 - храсткі і тлушч»
9- 15.05.2025, 15:19
- 7,514

Вытворца куранят-бройлераў адказаў абураным беларусам, чаму так адбылося.
У рэдакцыю Onlíner звярнуўся чытач са скаргай на якасць паўфабрыката "мякаць сцягна куранят-бройлераў", набытага ў пачатку траўня ў адной са сталічных гандлёвых сетак. На пакунку было паказана, што прадукт бескасцёвы, аднак усярэдзіне сітуацыя была іншая.
- Пры ўскрыцці пакунку і разгортванні кожнага кавалачка ў іх выяўляліся храсткі і косці. Акрамя таго, на мясе было шмат тлушчу, ад якога немагчыма пазбавіцца без страты самой мякаці. У выніку з 750 грамаў прадукцыі каля 125 грамаў былі адкдамі, — паведаміў пакупнік.
- Гэтую прадукцыю купляю рэгулярна, і такое было ўпершыню. Варта тады і цану змяніць і прадаваць як мяса на костцы. Абурыла яшчэ тое, што кожны кавалачак спакаваны такім чынам, што зверху пакунку відаць толькі прыгожае мяса, а ўсё астатняе загорнутае ўнутр.

Скарга таксама была накіраваная вытворцу - ААТ "Смалявічы Бройлер" (гандлёвая марка "Пятруха"). Кампанія правяла ўнутраную праверку і накіравала афіцыйны адказ. Мы публікуем яго асноўныя тэзісы.
У адказе кампаніі гаворыцца, што з пададзеных фота і звестках была арганізавана праверка, праведзеная ацэнка тэхпрацэсу, прааналізаваны запісы з лініі вытворчасці і звесткі ўнутранага кантролю.
“Наконт наяўнасці тлушчу. «Паўфабрыкат кавалкавы бескасцёвы з мяса куранят-бройлераў. Мякаць сцягна» вырабляецца па ТУ BY 800000560.003–2014. У адпаведнасці з вышэйпаказаным нарматыўным дакументам гэты прадукт мае наступны вонкавы выгляд: мяккія тканкі сцягна ў выглядзе адзінага пласта са скурай ці без скуры, без сцегнавой косткі, без грубых сухажылляў, храсткоў і рэштак касцяной тканіны. Паверхня скуры без пянькоў, валасянога пяра і сінякоў. Дапушчаецца наяўнасць малаважнай колькасці тлушчавай тканіны, а таксама не суцэльных кавалачкаў пласта мякаці сцягна.
Акрамя таго, тэхналагічны працэс ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме і не прадугледжвае аддзяленне тлушчавай тканіны.
Адносна наяўнасці іншародных уключэнняў (храсткоў). Прычынай трапляння храсткоў у латок паслужыла халатнае выкананне абавязкаў работнікамі вытворчасці, адказнымі за выпуск гатовага прадукту і кантроль якасці.
Для прадухілення падобных неадпаведнасцяў у будучыні дададзены персанал на ўчастак вырабу мякаці для кантролю гатовага прадукту і павялічана перыядычнасць кантролю з боку тэхналагічнай службы. Кіраўніцтвам цэха была арганізавана гутарка з працаўнікамі ўчастку вырабу мякаці, падчас якой была акцэнтаваная ўвага на важнасці візуальнага кантролю за якасцю гатовай прадукцыі. Падкрэсліваецца неабходнасць стараннага захавання тэхналагічных нарматываў і стандартаў. Інжынернай службай праведзена пазапланавае тэхнічнае абслугоўванне абсталявання».