Трамп заявіў, што Пуцін не паехаў у Турцыю праз яго
36- 15.05.2025, 16:06
- 12,520

Прэзідэнт ЗША заявіў, што вайна скончыцца, калі ён сустрэнецца з кіраўніком Крамля.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён нічога не ведае аб складзе расейскай дэлегацыі, і не расчараваны ёю ў кожным выпадку, бо ЗША ўклалі кантракты на 4 трыльёны даляраў у выніку яго візіту ў Савудаўскую Арабію і Катар.
Таксама ён дадаў, што вайна Расеі і Украіны скончыцца толькі тады, калі ён сам сустрэнецца з Пуціным. Сустрэча магла адбыцца ў Стамбуле - Трамп раней дапускаў, што можа ўзяць удзел у перамовах, але, мяркуючы з цытаты, ён перадумаў.
«Я ні ў чым не расчараваны. З чаго б мне быць расчараваным? Мы толькі што атрымалі 4 трыльёны даляраў, а вы кажаце пра нейкую дэлегацыю. Я ўвогуле нічога не ведаю пра гэтую дэлегацыю, нават не правяраў.
Паслухайце, нічога не ссунецца з мёртвага пункта, пакуль мы з Пуціным не сустрэнемся. Разумееце? Відавочна, ён не збіраўся ехаць. Ён быў гатовы, але думаў, што я таксама паеду. А без мяне ён ехаць не збіраўся. І хочаце вы таго ці не, але я не веру, што нешта сапраўды адбудзецца да нашай асабістай сустрэчы. А сустракацца давядзецца, бо занадта шмат людзей гіне», - сказаў Трамп.
Уначы 14 траўня Крэмль апублікаваў склад дэлегацыі для сустрэчы ў Стамбуле з украінскім бокам. Замест Уладзіміра Пуціна яе ўзначаліць яго памочнік, экс-міністр культуры Уладзімір Мядзінскі.