Побач з Анкарой, дзе праходзіць сустрэча Зяленскага і Эрдагана, адбыўся землятрус
2- 15.05.2025, 16:33
- 8,392

Аб наступствах пакуль не паведамляецца.
Як паведамляе «Анадолу», у турэцкім горадзе Конья адбыўся землятрус магнітудай 5,2.
Хоць Конья знаходзіцца прыкладна за 200 кіламетраў ад сталіцы Турцыі, штуршкі адчуваліся таксама і ў Анкары.
У Анкары зараз праходзіць сустрэча прэзідэнтаў Турцыі і Украіны Раджэпа Эрдагана і Уладзіміра Зяленскага.
«РБК – Украіна» са спасылкай на сэрвіс AirNav паведамляе, што а 16:30 паводле Менску самалёт украінскага лідара павінен вылецець з турэцкай сталіцы ў Стамбул. Там чакаецца расейская дэлегацыя і, як чакаецца, могуць прайсці перамовы прадстаўнікоў Масквы і Кіева.
Таксама пакуль незразумела, ці адбудуцца перамовы Расеі і Украіны і хто будзе браць у іх удзел з украінскага боку.