Зяленскі: Пуцін праявіў непавагу да Трампа і Эрдагана
14- 15.05.2025, 18:06
- 8,886

Дыктатар РФ не з'явіўся на перамовы, хаця сам іх ініцыяваў.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не з'явіўся на перамовы, хаця сам іх ініцыяваў. Украіна не будзе бегаць па ўсім свеце ў пошуках чалавека.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-канферэнцыю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
«Я мяркую, што лідар Крамля павінен прадэманстраваць сваё лідарства. Калі ён гатовы да перамоў, то трэба сустракацца», - заявіў прэзідэнт Украіны.
Ён падкрэсліў, што сустрэча павінна прайсці без умоў.
«Ён (Пуцін, рэд.) хацеў «Давайце сустракацца». Так не можа быць. Мы зараз у Анкары, зараз прыляцелі сюды. Пасля гэтага адпраўляем групу ў Стамбул. Тут яго няма, у Стамбуле яго няма. Мы ж не можам бегаць па ўсім свеце, шукаць чалавека. Яны (партнёры, - рэд.) адчуваюць непавагу Расеі. На мой погляд», - дадаў Зяленскі.