11 чэрвеня 2025, Серада, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубіё адмовіўся ад сустрэчы з расейскай дэлегацыяй у Стамбуле

17
Рубіё адмовіўся ад сустрэчы з расейскай дэлегацыяй у Стамбуле

Названая прычына.

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства ЗША Марка Рубіё адмовіўся сустракацца з расейскімі перагаворшчыкамі ў Стамбуле, паколькі Крэмль даслаў у Турцыю дэлегацыю ніжэйшага ўзроўню.

Такое выказванне дзяржсакратара прыводзіць CNN.

"Яны даслалі сюды дэлегацыю ніжэйшага ўзроўню", - сказаў шэф амерыканскай дыпламатыі, тлумачачы сваю пастановы.

Ён выказаў надзею, што перамовы пройдуць паміж украінскай і расейскай дэлегацыямі пры ўдзеле турэцкага боку, а таксама кагосьці з амерыканскай каманды-“на адпаведным узроўні”.

Рубіё ж 16 траўня мае намер сустрэцца з кіраўніком МЗС Украіны Андрэем Сібігай, а таксама прадстаўнікамі ўкраінскай дэлегацыі. Дзяржсакратар дадаў, што калі прамыя перамовы паміж украінскай і расейскай дэлегацыяй і адбудуцца, то не на тым узроўні, на які разлічвалі ў Вашынгтоне.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках