Амаль 700 парасят загінулі за дзень пад Лёзнам
21- 16.05.2025, 12:32
- 11,202

Вінаватым называюць галоўнага інжынера фермы.
677 парасят загінулі на сельскагаспадарчым прадпрыемстве пад Лёзнам за адзін дзень. У МУС вінаватым называюць галоўнага інжынера, паведамляе "Еўрарадыё".
53-гадовы мужчына атрымліваў у мабільным дадатку на тэлефоне неаднаразовыя аўтаматычныя апавяшчэнні аб збоі ў сістэме клімат-кантролю свінакомплексу. Аднак ён ігнараваў іх.
«З-за крытычнага падвышэння тэмпературы ў рэпрадуктары менш чым за дзень загінула 677 парасят. Нанесеная прадпрыемству шкода перавысіла 150 тысяч рублёў», — заявілі ва УБЭЗ УУС Віцебскага аблвыканкама.
На галоўнага інжынера распачая крымінальная справа аб службовай халатнасці (ч. 1 арт. 428 КК). Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.