Зяленскі звярнуўся да Пуціна пасля перамоў у Стамбуле
7- 16.05.2025, 16:50
- 14,246

Расейскі дыктатар адправіў у Турцыю дэлегацыю вельмі нізкага ўзроўню.
Украінская дэлегацыя прыбыла ў Стамбул з гатоўнасцю абмеркаваць заканчэнне вайны. Узамен Расея адправіла прадстаўнікоў без рэальных паўнамоцтваў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
«На гэтым тыдні ў нас быў рэальны шанец зрабіць важныя крокі да заканчэння гэтай вайны, калі б толькі (расейскі дыктатар Уладзімір, – рэд.) Пуцін не спалохаўся прыехаць у Турцыю», – падкрэсліў Зяленскі.
Ён дадаў, што ўчора асабіста быў у Анкары і падзякаваў турэцкаму прэзідэнту Раджэпу Таіпу Эрдагану за прыём. Прэзідэнт Украіны адзначыў, што яшчэ ўчора быў гатовы да наўпроставай сустрэчы з Пуціным у Анкары ці ў Стамбуле.
«І не проста да сустрэчы, а каб урэгуляваць усе важныя пытанні, на маю думку. Але ён не пагадзіўся ні на што. Я маю на ўвазе Пуціна», - адзначыў прэзідэнт.
У той самы час ён адзначыў, што расейскі дыктатар адправіў у Турцыю дэлегацыю вельмі нізкага ўзроўню.
«У яе складзе няма ніводнага чалавека, які сапраўды прымае пастановы ў Расеі. Нягледзячы на гэта, я накіраваў нашу каманду на чале з міністрам абароны Украіны ў Стамбул - хаця б для таго, каб высветліць, ці здольныя тыя расейцы сапраўды нешта вызначаць», - растлумачыў ён.
На фоне гэтага Зяленскі звярнуўся да Пуціна і заклікаў надаць гэтай дэлегацыі рэальныя паўнамоцтвы.
«Украіна гатовая зрабіць усе рэалістычныя крокі для заканчэння гэтай вайны. Я заклікаю Пуціна даць сваёй дэлегацыі рэальныя паўнамоцтвы», - сказаў кіраўнік Украіны.
Зяленскі адзначыў, што цягам дня будзе інфармаваць усіх пра тое, што адбываецца ў Стамбуле і ці ёсць шанец, што расейская дэлегацыя зробіць рэальныя крокі, каб спыніць забойствы і пакласці канец вайне.
Сірыя выгнала Расею з порта Тартуса
І перадала яго ААЭ.
Управа партоў Сірыі падпісала мемарандум з найбуйнейшым у свеце партовым аператарам DP World (ААЭ), у рамках якога ў развіццё тэрмінала і лагістычных паслуг порта Тартуса будзе інвеставана 800 млн даляраў. Пра гэта паведамляе сірыйская тэлевізія.
Сірыя і кампанія з ААЭ дамовіліся аб супольнай працы для арганізацыі асаблівых эканамічных зон, будаўніцтва тэрміналаў і транзітных вузлоў у рэгіёнах рэспублікі.
Новая дамова была ўкладзеная пасля скасавання пагаднення з Расеяй аб супольным з сірыйскім урадам кіраванні портам.
Сірыйская газета Al Watan у студзені паведамляла, спасылаючыся на дырэктара мытні Тартуса, што новы ўрад краіны ануляваў пагадненне аб кіраванні марскім портам, падпісанае ў 2019 годзе і разлічанае на 49 гадоў.
Порт фактычна не працаваў праз законы, высокіх зборы за партовыя паслугі і тэхнічныя праблемы, расказваў тады дырэктар мытні Тартуса Рыяд Джодзі.