Пашынян на сустрэчы ў Тыране запрасіў Аліева выпіць кавы
6- 16.05.2025, 20:03
- 11,368

Відэафакт.
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Тыране дамовіўся з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым выпіць кавы. Відэа дыялогу двух лідараў апублікаваў азербайджанскі інфармацыйна-аналітычны партал Minval Politika.
«Пойдзем каву пап'ем», – прапанаваў Пашынян, убачыўшы Аліева. «Так, зараз я тады падыду, – адказаў азербайджанскі лідар, – Мне трэба пагутарыць з калегамі». – «Добра», – пагадзіўся Пашынян.
Раніцай у СМІ з'явілася інфармацыя пра сустрэчу Пашыняна і Аліева падчас саміту ў Тыране. Пазней Пашынян у Telegram-канале апублікаваў відэа, на якім кіраўнікі дзвюх дзяржаваў гутарылі за кубкам кавы. У ходзе размовы лідары Арменіі і Азербайджана падкрэслілі важнасць узгаднення тэксту мірнага пагаднення паміж дзвюма краінамі.