Беларусы, якія афармляюць шэнгенскія візы праз Гішпанію, сутыкнуліся з «сюрпрызам»
6- 17.05.2025, 9:42
- 6,318

У многіх зрываюцца адпачынкі.
У візавым цэнтры Гішпаніі ў Менску ўзніклі праблемы з лагістыкай. Інакш цяжка растлумачыць, чаму дастаўка дакументаў з Менска ў Маскву займае блізу сямі дзён - і столькі ж у зваротным кірунку, піша udf са спасылкай на тэлеграм-канал «Візавы крот».
Праз гэтыя затрымкі, як адзначаецца, людзі не паспяваюць атрымаць пашпарты своечасова, таму ў іх зрываюцца паездкі, згараюць білеты, рэзерваванне і адпачынкі.
Гішпанскае консульства ў Маскве пачынае лічыць тэрміны разгляду не з дня падачы дакументаў у Менску, а з таго моманту, калі яны фактычна трапляюць у Маскву.
Таму вельмі важна планаваць усё загадзя, бо цяпер ад моманту падачы дакументаў у Менску да атрымання пашпарта можа прайсці 6-7 тыдняў, папярэджвае "Візавы крот".