13 чэрвеня 2025, Пятніца, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастацкім кіраўніком менскага Опернага стаў расеец

28
Мастацкім кіраўніком менскага Опернага стаў расеец
Артем Макаров

Ён нарадзіўся ва Уфе.

Мастацкім кіраўніком Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі стаў расеец Арцём Макараў. Пра гэта калектыў паведаміў у сваіх сацыяльных сетках.

Арцём Макараў нарадзіўся ва Уфе. У 2000-м з адзнакай скончыў мясцовы інстытут мастацтваў у спецыяльнасці "фартэпіяна". У 2003-м закончыў адукацыю ў аспірантуры паводле спецыяльнасці "оперна-сімфанічнае дырыжыраванне". У 2010-2023 гадах быў галоўным дырыжорам Башкірскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.

З 2023 года з'яўляецца галоўным дырыжорам Маскоўскага дзіцячага музычнага тэатра імя Сац у Маскве, а таксама паралельна галоўным дырыжорам менскага Опернага.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках