Экс-амбасадара Швэцыі ва Украіне знайшлі мёртвым
5- 17.05.2025, 10:48
- 13,280

Яго падазравалі ў шпіянажы.
Былы амбасадар Швэцыі ва Украіне Тобіяс Тыбэрг быў знойдзены мёртвым у Стакгольме 16 траўня.
Пра гэта паведамляе Expressen.
Са звестак СМІ, гаворка ідзе пра супрацоўніка Міністэрства замежных спраў Швэцыі, які быў затрыманы службай бяспекі SAPO 11 траўня і вызвалены з-пад варты 14 траўня, застаючыся пад следствам.
Адвакат дыпламата, Антон Странд, паведаміў, што ягоны кліент адмаўляў усе абвінавачванні і падаў скаргу на дзеянні паліцыі, сцвярджаючы, што падчас затрымання да яго была ўжытая празмерная сіла.
Таксама пасля вызвалення з-пад варты дыпламат звярнуўся па медыцынскую дапамогу. Паліцыя пачала расследаванне абставін смерці, аднак пакуль не падазрае злачыннага намеру.
Тым часам Міністэрства замежных спраў Швэцыі пацвердзіла смерць свайго супрацоўніка, выказаўшы спачуванні сям'і і адмовіўшыся ад далейшых каментароў у сувязі з канфідэнцыяльнасцю справы.
SVT таксама паведаміў, што справа аб шпіянажы звязана з былым паслом Швэцыі ва Украіне Тобіясам Тыбэргам. 10 траўня ён пайшоў з пасады дарадцы ў нацыянальнай бяспецы праз некалькі гадзін пасля прызначэння на пасаду.
Як высветлілася, неўзабаве пасля публічнага абвяшчэння аб прызначэнні Тыберга ананім адправіў ураду некалькі яго фатаграфій асабістага характару.