8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі памерла срэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў

4
У Беларусі памерла срэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў
Наталля Шыкаленка

Ёй быў 61 год.

15 траўня памерла срэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў 1992 года ў кіданні дзіды Наталля Шыкаленка, паведамляе Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі. Ёй быў 61 год.

- БФЛА выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім, усім, хто ведаў і любіў Наталлю Іванаўну, самыя шчырыя словы спачування. Светлая памяць... - гаворыцца ў паведамленні.

Кідальніца дзіды Наталля Шыкаленка была чэмпіёнкай свету 1995 года, а таксама сярэбранай прызёркай Алімпіяды-1992, якая праходзіла ў Барсэлоне. Тады беларуска саступіла толькі немцы Зільцы Рэнк.

Прызёрка Алімпіяды - 1992 года Наталля Шыкаленка. Фота: sport5.by
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках