8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус, які пабываў у 95 краінах, расказаў, колькі каштуе кругасветнае падарожжа

3
Беларус, які пабываў у 95 краінах, расказаў, колькі каштуе кругасветнае падарожжа
Аляксандр Гойшык

Для таннага варыянту трэба ведаць некаторыя хітрасці.

Другое сваё кругасветнае падарожжа жыхар Салігорска Аляксандр Гойшык здзейсніў за 1163 дні. За гэты час ён пабываў у 51 краіне. А ўсяго ён наведаў ужо 95 краін. Колькі каштавала яму такое падарожжа, хлопец распавёў праекту«Жизнь-малина», піша «Зеркало».

- Не магу назваць дакладную лічбу, але думаю, што прыкладна мне ўсё гэта абышлося прыкладна блізу 20 тысяч даляраў, - кажа Гойшык. - Калі ўмець, дык усё можна. У прынцыпе, я жыву так. Гэта значыць, маё жыццё на такім эканомным варыянце заўсёды, таму мне прасцей. У вандраванні я вельмі рэдка кудысьці далёкае ляцеў.

Гойшык адзначыў, што ведае як танна набываць квіткі і нядорага харчавацца, самому сабе гатаваць.

- Я - гэта не аб паходах у рэстарацыі кожны дзень і гэтак далей, - рэзюмуе ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках