9 чэрвеня 2025, панядзелак, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін стаў проста дзедам, які завёў Расею ў багну»

15
«Пуцін стаў проста дзедам, які завёў Расею ў багну»

Эксперт раскрыў сапраўдную прычыну, чаму кіраўнік Крамля не прыбыў у Стамбул.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не ўдзельнічаў у перамовах у Турцыі, бо баяўся туды ляцець.

Ён думаў, што або яго самалёт могуць збіць у палёце, або прэзідэнт Турцыі можа яго арыштаваць. Такое меркаванне выказаў палітычны аналітык, гісторык Аляксандр Палій у інтэрв'ю «Главреду» .

«Пуцін проста пабаяўся ляцець у Турцыю, баяўся не даляцець. Ён жа вельмі палахлівы. Пуцін баяўся, што саб'юць самалёт па дарозе, баяўся, што Эрдаган арыштуе яго ў Стамбуле і атрымае за гэта Нобелеўскую прэмію міру», - адзначыў Палій.

Таксама, з яго слоў, Пуцін баяўся, што калі на сустрэчы з удзелам Трампа будуць дасягнутыя пэўныя дамоўленасці, іх потым давядзецца выконваць. А так, на сустрэчы ад краіны-агрэсаркі Расеі былі людзі, якія не прымаюць пастаноў, таму выконваць дамоўленасці неабавязкова.

«Акрамя таго, Пуцін усведамляў, што ён не зможа пагаджацца і дамаўляцца пра мір, бо, калі б ён у Стамбуле дамовіўся пра мір на гэтым этапе вайны, яго б у Расеі проста ўтылізавалі. Бо ў такім выпадку Пуцін становіцца проста дзедам, які завёў Расею ў гушчар, як Іван Сусанін», - падсумаваў Палій.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках