Буданаў раскрыў дэталі абмену палоннымі 1000 на 1000
- 17.05.2025, 15:17
- 3,890

Гэта можа адбыцца на наступным тыдні.
Кіраўнік ГУР Мінабароны Кірыл Буданаў спадзяецца, што маштабны абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй адбудзецца ўжо на наступным тыдні.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта Буданаў заявіў у эфіры нацыянальнага тэлемарафона.
З ягоных слоў, украінскі бок ужо вядзе працу над спісамі тых, каго можна будзе вярнуць падчас магчымага абмену.
«Спадзяюся, гэта адбудзецца на наступным тыдні. Па спісах будзе абмен, каго зможам забраць, таго будзем забіраць», - сказаў Буданаў.
У кіраўніка ГУВ таксама спыталі, ці бачыць ён рэальныя далягляды магчымага абмену.
«Я не бачу асаблівых праблем для гэтага», - адказаў Буданаў.
Абмен палоннымі «1000 на 1000»
Нагадаем, 16 траўня ў Стамбуле прайшлі перамовы паміж прадстаўнікамі Украіны і Расеі. Цягам больш чым гадзіны бакі абмяркоўвалі пытанні, звязаныя са спыненнем вайны.
Пасля сустрэчы міністр абароны Украіны Рустэм Умераў, які ўзначальваў украінскую дэлегацыю, заявіў, што бакі разглядаюць магчымасць абмену палоннымі па формуле 1000 на 1000.
Пазней гэта пацвердзіў і расейскі бок.