Лабавое сутыкненне легкавушкі з грузавіком пад Быхавам патрапіла на відэа
4- 17.05.2025, 15:24
- 7,564

23-гадовы кіроўца Volkswagen выехаў на паласу сустрэчнага руху.
У Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці раніцай 17 траўня аўтамабіль Volkswagen рэзнуўся ў грузавік Iveco. Кіроўцу легкавушкі шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне шпіталя. Міліцыя Магілёўшчыны апублікавала відэа лабавога сутыкнення.
ДТЗ здарылася на 290-м км аўтадарогі М-8 «мяжа РФ - Віцебск - Гомель - мяжа Украіны». Паводле інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, 23-гадовы кіроўца Volkswagen выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і рэзнуўся ў грузавік, якім кіраваў таксама 23-гадовы мужчына.
Прычыны аварыі пакуль невядомыя. На апублікаваным міліцыяй відэа заўважна, што ад удару фургон перавярнуўся, яго груз рассыпаўся на дарогу, а большая частка легкавушкі значна пашкоджаная.
Паводле інфармацыі МНС, кіроўца грузавіка таксама атрымаў траўмы, яго даставілі ў шпіталь. У ведамстве паведамілі, што кіроўца Volkswagen Polo быў заблакаваны ў салоне аўто, ратавальнікам давялося ўжыць спецыяльны інструмент для яго вызвалення.
У МНС удакладнілі, што аварыя здарылася каля вёскі Сяльца Быхаўскага раёна.
Под Быховом легковушка столкнулась с грузовиком
— Telegraf.news (@news_telegraf) May 17, 2025
Подробнее - по ссылкеhttps://t.co/GcLXTsyYuM
Видео МЧС Беларуси pic.twitter.com/J1nECjFxjf