Украінскія вайскоўцы знішчылі расейскі ЗРК «Бук-М1»
3- 17.05.2025, 17:33
- 1,498

Яго кошт - амаль $10 мільёнаў.
Украінскія разведчыкі брыгады "Чорны лес" выявілі сучасны зенітна-ракетны комплекс "Бук-М1" расейскіх вайскоўцаў і аператыўна скарэктавалі па ім удар.
У выніку ўстаноўка коштам амль 10 мільёнаў даляраў была поўнасцю знішчаная.
Зенітна-ракетны комплекс "Бук-М1" - гэта савецкая (а затым і расейская) мабільная сістэма СПА сярэдняй далёкасці, распрацаваная для пашкоджвання авіяцыйных цэляў, такіх як знішчальнікі, бамбавікі, гелікоптэры, а таксама крылатыя ракеты і беспілотнікі.
Знішчэнне "Бук-М1" значна аслабляе здольнасць ворага кантраляваць паветраную прастору і абараняць свае войскі ад авіяцыйных удараў.