У Беларусі для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы
30- 17.05.2025, 17:43
- 10,882

Яны будуць працягвацца 10 дзён.
Міністэрства адукацыі Беларусі абвясціла, што з 1 верасня 2025 года ў школьную праграму ўносяцца змены. Адным з галоўных новаўвядзенняў стане правядзенне навучальна-палявых збораў для ўсіх дзесяцікласнікаў. Яны будуць доўжыцца 10 дзён і пройдуць у канцы навучальнага года - з 26 траўня да 5 чэрвеня.
Першыя такія зборы адбудуцца ў 2026 годзе.
Таксама, пачынаючы з 2025/2026 навучальнага года, колькасць урокаў "Фізічная культура і здароўе" павялічыцца з двух да трох у тыдзень. У міністэрстве тлумачаць гэта жаданнем павялічыць фізічную актыўнасць школьнікаў і стварыць сістэму захавання здароўя ў школах.