Трамп заявіў, што патэлефануе Зяленскаму і Пуціну
24- 17.05.2025, 18:12
- 4,876

У панядзелак.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў панядзелак, 19 траўня, патэлефануе расейскаму кіраўніку Пуціну, а затым прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.
- У панядзелак, у 10:00 раніцы (17:00 паводле Менску), я буду размаўляць праз тэлефон з Пуціным. Тэмамі размовы будуць спыненне "крывавай лазні", у якой гіне ў сярэднім больш за 5000 расейскіх і ўкраінскіх жаўнераў у тыдзень, і гандаль.
Затым я буду размаўляць з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, а потым, разам з прэзідэнтам Зяленскім, з рознымі сябрамі NATO.
Спадзяюся, гэта будзе прадуктыўны дзень, адбудзецца спыненне агню, і гэтая вельмі жорсткая вайна, вайна, якая ніколі не павінна была адбыцца, скончыцца. Ды дабраславіць нас усіх Бог!, - напісаў ён у сацсетцы.