У Чорным моры адкрылі велізарнае радовішча газу
11- 17.05.2025, 19:51
- 28,058

Яго ацэньваюць у $30 мільярдаў.
Турцыя знайшла новае радовішча прыроднага газу аб'ёмам 75 мільярдаў кубічных метраў падчас буравых работ у Чорным моры, паведаміў у суботу прэзідэнт Рэждэп Таіп Эрдаган.
Аб гэтым піша Reuters.
"Дзякуючы гэтаму адкрыццю мы задаволім патрэбнасці хатніх гаспадарак Турцыі ў прыродным газе на працягу 3,5 гадоў", – сказаў Эрдаган падчас мерапрыемства ў Стамбуле.
Cа слоў Эрдагана, знаходка, эканамічны кошт якой складае амаль 30 мільярдаў даляраў, была знойдзена ў свідравіне Goktepe-3 на глыбіні 3500 метраў.
Штодзённая здабыча прыроднага газу ў Турцыі на яе флагманскім радовішчы Sakarya у Чорным моры дасягнула амаль 9,5 мільёнаў кубаметраў, бо краіна нарошчвае свае энэргетычныя амбіцыі як унутры краіны, так і за мяжой, адзначае Reuters.
Турцыя, якая імпартуе больш за 90% сваіх энэргетычных патрэб, імкнецца скараціць выдаткі на імпарт і павысіць бяспеку паставак, развіваючы ўнутраныя рэсурсы і пашыраючы міжнароднае партнёрства ў сферы разведкі нафты і газу.