13 чэрвеня 2025, Пятніца, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рынку працы ўзмацняецца праблема, праз якую занерваваўся Лукашэнка

46
На рынку працы ўзмацняецца праблема, праз якую занерваваўся Лукашэнка

Паводле гэтага паказніку Беларусь значна саступае не толькі Еўрапейскаму Звязу, але і Казахстану і Туркменістану.

У Беларусі прадаўжае нарастаць разрыў паміж рэальнымі заробкамі (іх разлічваюць з улікам інфляцыі) і прадукцыйнасцю працы. Першы паказнік у першым квартале гэтага года вырас на 12,1% да такога ж перыяду 2024-га, другі – на 3%, паведамляе Белстат. На тое, што ў Беларусі ёсць праблемы з прадукцыйнасцю працы, 25 красавіка звяртаў увагу таксама Аляксандр Лукашэнка, піша «Зеркала».

Для параўнання: у студзені – лютым сёлета рэальны заробак вырас на 12,3%, а прадукцыйнасць працы – на 3%. Разрыў у росце гэтых двух параметраў павялічваецца. За той самы перыяд 2024 года фінансавы паказнік вырас на 12,9%, а ў эфектыўнасці працы – на 5,1%.

Нагадаем, у рэйтынгу Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) Беларусь займае 67-е месца ў свеце ва ўзроўні прадукцыйнасці працы. Паводле гэтага паказніку краіна значна саступае развітым дзяржавам і ўсяму Еўрапейскаму Звязу, уключаючы Польшчу і Літву, а таксама Казахстану, Расеі і Туркменістану.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках