14 чэрвеня 2025, Субота, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымае ад Бельгіі 20 сістэмаў СПА Cerber

Украіна атрымае ад Бельгіі 20 сістэмаў СПА Cerber

Стала вядома, што яшчэ ўвойдзе ў пакет вайсковай дапамогі.

Міністр абароны Бельгіі Тэа Франкен расказаў дэталі ваеннага пакету дапамогі Украіне на 1 млрд еўраў у 2025 годзе. Сярод іншага, анансаваў перадачу Украіне 20 сістэмаў СПА Cerber.

Пра гэта паведаміла бельгійскае выданне TIJD.

Франку адзначыў, што гэтая дапамога ў асноўным бельгійскай вытворчасці.

«Важна, што значная частка гэтай дапамогі – агульным памерам на 645 млн еўраў – рэалізуецца праз бельгійскія кампаніі. Гэтая вытворчасць нашай уласнай прамысловасці прыводзіць да таго, што значная частка сродкаў вяртаецца ў нашу эканоміку і падтрымлівае занятасць у нашым абаронным сектары», – адзначыў ён.

Што ўвойдзе ў пакет дапамогі ад Бельгіі:

блізу 100 браняваных карэтаў хуткай дапамогі і транспартных аўтамабіляў Unimog;

5 беспілотных марскіх суднаў;

беспілотнікі, шаломы, медыцынскае абсталяванне;

партатыўныя сістэмы выяўлення беспілотнікаў, акуляры начной візіі;

ахоўнае адзенне ад хімічных, біялагічных, радыелагічных і ядзерных пагрозаў;

больш за 16000 адзінак зброі і гарматаў;

20 мадэрнізаваных зенітных комплексаў тыпу Cerber;

1 баявы танк Leopard з мадэрнізаванай гарматнай вежай для выпрабаванняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках