«У крамах у бульбы зусім не таварны выгляд»
8- 18.05.2025, 10:31
- 7,032

Шакавальная сітуацыя з асноўным беларускім прадуктам прадаўжаецца.
Журналісты «Салідарнасці» прайшліся па крамах Менска, каб паглядзець, ці змянілася сітуацыя з самай абмеркаванай гароднінай апошніх месяцаў.
Нядаўна яны ўжо рабілі такі агляд. І вось – ізноў. І зноў даводзіцца канстатаваць, што ў крамах у бульбы зусім не таварны выгляд.


У асноўным прадаецца мытая дарагая бульба з коштам ад 2,57 да 4,49 рублёў за кіло. Нямытая танная бульба ёсць не ўсюды.
Самая танная – вельмі дробная і «зморшчаная» – у «Кароне» і «Суседзях» за 1,43 рубля. У «Еўраопце» і «Капеечцы» кошт такой бульбы вышэйшы – 1,50 руб. Людзі вымушаныя падоўгу стаяць каля скрыняў з бульбай, каб выбраць хоць крыху клубняў, прыдатных да ежы. Мала хто набывае больш за адзін кілаграм.








У адрозненне ад прывазных (у асноўным, з Расеі, Узбекістана, Казахстана) капусты, агуркоў, кабачкоў, морквы, імпартнай бульбы намі выяўлена не было.